Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:43 ]  Ізраіль працягвае рэйд у палестынскія лягеры


ДЖЭНІН (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Ізраільскае войска сёньня працягвала рэйд у лягеры палестынскіх уцекачоў на Заходнім Беразе Ярдану. Ад часу ўваходу войска на тэрыторыю лягероў учора было забіта 19 палестынцаў, у тым ліку маладая дзяўчына, і два ізраільскія вайскоўцы. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан і Вярхоўны камісар ААН у справах правоў чалавека Мэры Робінсан заклікалі Ізраіль вывесьці войска з палестынскіх лягероў.
XS
SM
MD
LG