ВАШЫНГТОН. ЗША даставілі 10 баявых гэлікоптэраў у Грузію, якія маюць дапамагаць Тбілісі забясьпечваць унутраную бясьпеку. Афіцыйныя асобы Пэнтагону заяўляюць, што пляны магчымага разьмяшчэньня амэрыканскіх сілаў у Грузіі дзеля навучаньня грузінскіх вайскоўцаў па-ранейшаму знаходзяцца ў стадыі абмеркаваньня. Прапановы будуць перададзеныя дзеля ўзгадненьня абодвум урадам. Грузінскія афіцыйныя асобы сёньня заяўляюць, што прыезд пяці амэрыканскіх экспэртаў у Грузію не азначае, што амэрыканскія і грузінскія вайсковыя сілы плянуюць сумесныя антытэрарыстычныя апэрацыі ў рэгіёне. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў заявіў, што разьмяшчэньне амэрыканскіх сілаў пагоршыць сытуацыю ў транскаўказскім рэгіёне.