НЬЮ-ДЭЛІ. Кіраўнік часовага афганскага ўраду Хамід Карзаі сустрэўся сёньня ў Нью-Дэлі зь міністрам замежных справаў Індыі Джасвантам Сінгхам. Як паведаміла прадстаўніца Міністэрства Замежных Справаў, Карзаі падзякаваў міністру за індыйскую дапамогу ў адбудове Афганістану. Выступаючы перад індыйскімі бізнэсоўцамі, Карзаі сказаў, што ягоная краіна «адкрытая для супрацоўніцтва». Заўтра Карзаі будзе ўрачыста прыняты ў прэзыдэнцкім палацы.