Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:16 ]  Паліцыя «выціскала» прызнаньні ў забойстве Пэрла


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш выказаў упэўненасьць у тым, што прэзыдэнту Пакістану Пэрвэзу Мушарафу ўдасца арыштаваць выкрадальнікаў і забойцаў амэрыканскага журналіста Дэніэла Пэрла. На пытаньне, ці будзе ён патрабаваць экстрадыцыі падазраваных у забойстве, Буш заявіў, што «Злучаныя Штаты заўсёды зацікаўленыя ў тым, каб непасрэдна мець справу з асобамі, што нанесьлі шкоду амэрыканскім грамадзянам». Раней сёньня галоўны падазраваны ў забойстве заявіў у судзе, што ён падпісаў прызнаньне пад ціскам паліцыі.
XS
SM
MD
LG