Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:47 ]  Робэртсан правярае гатовасьць Латвіі і Літвы да НАТО


РЫГА. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан распачне сёньня візыт у Латвію і Літву, падчас якога ён зьбіраецца абмеркаваць палітычную і вайсковую гатовасьць гэтых краінаў да ўступленьня ў НАТО. Сёньня Робэртсан правядзе ў Рызе перамовы з кіраўніцтвам Латвіі. Заўтра ён выедзе ў Літву. Латвія, Літва і Эстонія спадзяюцца атрымаць запрашэньне ў НАТО падчас сустрэчы Паўночнаатлянтычнага Альянсу ў Празе ў лістападзе сёлета. Пакуль што альянс не прыняў афіцыйнай пастановы наконт таго – якія краіны будуць улучаныя ў новую хвалю пашырэньня.
XS
SM
MD
LG