Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:11 ]  У Баку дэманстравалі за адстаўку АЛіева


БАКУ. Паліцыя ў Баку разагнала сёньня групу дэманстрантаў, якія заклікалі да адстаўкі прэзыдэнта Азэрбайджану Гейдара Аліева. Паводле паліцыі, каля 80 прадстаўнікоў маладзёвага крыла Дэмакратычнай Партыі зладзілі несанкцыянаваную дэманстрацыю. Яны выкрыквалі лёзунгі з заклікамі да адстаўкі Аліева. Паліцыянты, якіх было каля сотні, арыштавалі каля 20 дэманстрантаў. 78-гадовы Аліеў апошнімі гадамі меў сур’ёзныя праблемы са здароўем. На гэтым тыдні ў Злучаных Штатах яму была зробленая апэрацыя прастаты.
XS
SM
MD
LG