Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:12 ]  Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш накіраваўся ў турнэ па краінах Азіі


(Вашынгтон) Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш адправіўся сёньня ў шасьцідзённую паездку па краінах Азіі. Ён наведае Японію, Паўднёвую Карэю і Кітай. У панядзелак, паводле раскладу, Джордж Буш правядзе ў Токіо сустрэчу з прэмьер-міністрам Японіі Юніхіра Койдзумі. Напярэдадні свайго трохдзённага візыту ў Японію Джордж Буш сказаў, што японскі ўрад мусіць зрабіць важныя рашэньні ў справе рэструктурызацыі пазыкаў і адмовіцца ад празьмернага рэгуляваньня эканомікі. Акрамя таго, у сваім выступе на радыё, Буш паведаміў, што падчас свайго візыту ў Паўднёвую Карэю ён плянуе наведаць дэмілітарызаваную зону на мяжы з Паўночнай Карэяй ды згадаў, што існуе пагроза стварэньня ў КНДР зброі масавага зьнішчэньня. У інтэрвію цэнтральнаму тэлебачаньню КНР прэзыдэнт Буш заявіў, што ЗША імкнуцца да шчырых і адкрытых адносінаў з Кітаем
XS
SM
MD
LG