Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:17 ]  Вялікая Брытанія пацьвердзіла намер дапамагаць Афганістану


КАБУЛ. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро, які знаходзіцца зь візытам у Афганістане, заявіў, што паўгадавы мандат ААН на знаходжаньне міжнародных сілаў у Афганістане мае быць працягнутым. Пасьля перамоваў з кіраўніком часовай афганскай адміністрацыі Хамідам Карзаі брытанскі міністар пацьвердзіў намер Вялікай Брытаніі дапамагчы Афганістану ў вырашэньні праблемаў, які паўсталі перад краінай. Тым часам, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў глыбокі жаль з нагоды забойства міністра авіяцыі і турызму Афганістану Абдула Рахмана. Паводле прадстаўніка Белага Дому Ары Флэйшэра, амэрыканскі ўрад вітае пазыцыю ўладаў Савудаўскай Арабіі, якія пааабяцалі садзейнічаць у пошуках і пакараньні забойцаў. Хамід Карзаі ўчора заявіў, што міністар быў забіты паводле змовы высокіх супрацоўнікаў службаў бясьпекі Афганістану, трое зь якіх, паводле Карзаі, уцяклі ў Савудаўскую Арабію. Чацьвёра падазраваных арыштаваныя. У той жа час афганскі міністар інфармацыі Рахін Махдум заявіў, што забойства адбылося на глебе асабістай помсты і ня мае палітычных матываў. Раней паведамлялася, што Рахман быў забіты на кабульскім лётнішчы натоўпам пілігрымаў, якія былі незадаволеныя затрымкай авіярэйсу ў Меку.
XS
SM
MD
LG