Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:25 ]  НАТО мае мадэрнізаваць свае войскі


ВАРШАВА.Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан лічыць, што Паўночнаатлянтычнаму альянсу трэба быць гатоваму да новых пагрозаў. Выступаючы ў Варшаве, дзе ён мае перамовы з польскім кіраўніцтвам, ён падкрэсьліў, што падзеі 11 верасьня запатрабавалі, каб НАТО зьвярнуў асаблівую ўвагу на рэарганізацыю сваёй структуры і мадэрнізацыю ўзброеных сілаў краінаў НАТО. Як прыклад, Робэртсан назваў Польшчу, якая пасьля далучэньня да Альянсу ў 1999 годзе рашуча мадэрнізавала сваё войска.
XS
SM
MD
LG