МАСКВА. Ув аўторак прэзыдэнт Расеі Владзімір Пуцін і міністар абароны Афганістану Мухамэд Фахім абмеркавалі пытаньні расейска-афганскіх адносінаў. Паведамляецца, што Пуцін выказаў гатовасьць падтрымаць аднаўленьне афганскай эканомікі. Раней Фахім заявіў, што часовы афганскі ўрад ня мае патрэбы ў новых пастачаньнях зброі з Расеі, аднак хацеў бы атрымаць дапамогу ў рапараваньні наяўных узбраеньняў.