Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:49 ]  ЗША скрытыкавалі Ізраіль за бамбаваньні палестынскіх будынкаў


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты скрытыкавалі Ізраіль за бамбаваньне палестынскіх населеных пунктаў у Паласе Газа. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр паведаміў, што Вашынгтон усур’ёз заклапочаны ізраільскімі бамбаваньнямі аб’ектаў палестынскіх сілаў бясьпекі і будынкаў Палестынскай аўтаноміі, асабліва ў густанаселеных пунктах. Баўчэр назваў гэтыя атакі “контр-прадуктыўнымі”, якія не спрыяюць спыненьню гвалту і ўсталяваньню міру ў рэгіёне. У выніку паветраных удараў ізраільскіх гэлікоптэраў у Газе цягам апошніх двух дзён параненыя прынамсі 37 чалавек. Дзеяньні палестынцаў, якія перад тым абстралялі ракетамі ізраільцаў, Баўчэр назваў “небясьпечнай і правакацыйнай эскаляцыяй.”
XS
SM
MD
LG