Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:54 ]  ААН прапануе пасярэдніцтва ў перамовах Індыі з Пакістанам


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў да наладжаньня перамоваў паміж Індыяй і Пакістанам у справе Кашміру і запрапанаваў пасярэдніцтва ААН у такіх перамовах. Сытуацыя ў Кашміры сталася прычынай жорсткага супрацьстаяньня паміж абедзьвюма ядзернымі краінамі. Індыя вінаваціць Пакістан ва ўзбраеньні і падрыхтоўцы кашмірскіх сэпаратыстаў у кантраляванай Індыяй частцы Кашміру, тым часам як Пакістан абвяргае гэтыя абвінавачаньні. Дагэтуль Індыя адмаўлялася ад перамоваў з Пакістанам, цьвердзячы, што пакістанскі прэзыдэнт Мушараф прыкладае недастаткова намаганьняў, каб спыніць тэрарыстычныя дзеяньні кашмірскіх сэпаратыстаў.
XS
SM
MD
LG