Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:12 ]  Ізраіль заклікае ЗША знайсьці альтэрнатыву Арафату


ВАШЫНГТОН Міністр абароны Ізраілю Бінямін Бэн-Элізэр заклікаў ЗША знайсьці альтэрнатыву палестынскаму лідару Ясэру Арафату. Міністр заявіў, што многія палестынцы разумеюць наступствы, да якіх вядзе палітыка Арафата. Бэн-Элізэр, які нядаўна стаў новым лідарам Партыі працы, назваў некалькі палестынскіх лідараў, якія сустракаліся на мінулым тыдні з прэм’ерам Ізраілю Арыелям Шаронам. Ізраільскі міністр абароны правёў у Вашынгтоне перамовы з дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам, які заявіў, што Арафат павінен выбраць, альбо пайсьці на перамовы з Ізраілям альбо працягваць курс канфрантацыі і гвалту.
XS
SM
MD
LG