КАШМІР. Лідэр Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што ў сувязі з крызысам вакол Кашміру Індыя стала на мяжу вайны. Выступаючы з нагоды Дня Салідарнасьці з Кашмірам, генэрал адзначыў, што Індыя замест таго, каб павялічваць вайсковую прысутнасьць ля мяжы, павінна прыняць запросіны да дыялёгу з боку Іслямабаду. Паводле Мушарафа, Індыя мусіць падпарадкавацца рэзалюцыі ААН, згодна зь якой жыхары правінцыі павінны самі вырашаць, да каго ім належыць. Індыя адмаўляецца ад перамоваў і настойвае на тым, каб Пакістан спыніў узбройвацца і навучаць кашмірскіх сэпаратыстаў. Паводле індыйскага Міністэрства замежных справаў, Мушараф заняў у справе тэрарызму непрыймальную для Індыі пазыцыю.