МІЛЯН. Сёньня ў Італіі распачаўся суд у справе чатырох тунэзыйцаў, якія абвінавачваюцца ў супрацоўніцтве з тэрарыстычнай сеткай “Аль-Кайда”. Яны былі арыштаваныя летась, бо карысталіся падробленымі дакумэнтамі, парушалі іміграцыйныя законы, займаліся кантрабандай зброі і выбуховых ды хімічных матэрыялаў. Нікому з чатырох арыштаваных не інкрымінуецца непасрэднае саўдзельніцтва ў тэрактах 11-га верасьня. Адвакаты цьвердзяць, што іхныя кліенты не зьяўляюцца іслямскімі тэрарыстамі, але належаць да групоўкі, якая выступае супраць ўраду Тунэзыі.