Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:04 ]  Адбыліся перамовы паміж прэм’ерамі Польшчы і Ўкраіны


КІЕЎ. Украінскі прэм’ер-міністар Анатоль Кінах сёньня сказаў, што пашырэньне Эўразьвязу патрабуе пасьпешыць дэмакратычныя рэформы ва Ўкраіне. Гэты камэнтар ён зрабіў у часе сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Лешкам Мілерам, які знаходзіцца ў Кіеве з афіцыйным візытам. Абедзьве краіны прэтэндуюць на далучэньне да Эўразьвязу, але Ўкраіна паводле патрабаваньняў Зьвязу значна адстае ад дзесяці іншых прэтэндэнтаў, уключна з Польшчай. Украіна яшчэ не атрымала статусу асацыяванага кандыдату ў Эўразьвязе. Кінах таксама выказаў свае спадзяваньні, што працэс пашырэньня Эўразьвязу не пацягне за сабой новых рознагалосьсяў у Эўропе. Мілер выказаўся пра дасягнутую дамоўленасьць пашыраць двухбаковыя эканамічныя і гандлёвыя сувязі. Раней Мілер сказаў, што ягоны ўрад гатовы дапамагчы польскім кампаніям, што ўдзельнічаюць у будаўніцтве трубаправоду, які працягнецца ад Адэсы да Гданьску.
XS
SM
MD
LG