АЛЖЫР. У Алжыры за мінулыя двое сутак 13 чалавек загінулі і некалькі былі параненыя ў выніку нападаў ісьлямісцкіх экстрэмістаў. Напады адбыліся ў раёнах Мэдэа і Бліда на поўдзень ад сталіцы краіны. Ад 1992 году мусульманскія экстрэмісты ў Алжыры вядуць узброеную барацьбу за стварэньне ісьлямскай дзяржавы. Паводле дадзеных уладаў, за гэты час былі забітыя болей за 100 тысячаў чалавек.