Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:41 ]  Саюзьнікі ЗША не абавязкова падтрымаюць вайну з тэрарызмам па-за Афганістанам


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар НАТО Робэртсан з трыбуны Ўсясьветнага эканамічнага форуму ў Нью-Ёрку заявіў, што эўрапейскія саюзьнікі ЗША ў НАТА не абавязкова падтрымаюць новыя ваенныя апэрацыі, якія Амэрыка можа распачаць супраць краінаў-ізгоеў, пра што ў пасланьні да Кангрэсу гаварыў Джордж Буш. Пры гэтым ён зазначыў, што пастанова аб узаемнай падтрымцы датычыла толькі кампаніі ў адказ на напады 11 верасьня. Робэртсан адзначыў, што ЗША пакуль што не падалі доказаў дачыненьня Іраку, Ірану і Паўночнай Карэі да гэтых нападаў.
XS
SM
MD
LG