Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:46 ]  Ізраільская паліцыя абяшкодзіла бомбу ў жылым доме


ЕРУСАЛІМ. Ізраільская паліцыя сёньня абяшкодзіла вялікую бомбу ў адной з кватэраў у паселішчы непадалёку ад Ерусаліму. Паліцыя паведаміла, што магутнае выбуховае прыстасаваньне, зробленае зь мінамётных бомбаў, было знойдзенае на лесьвічнай клетцы ў трохпавярховым доме. Жыхароў гэтага і суседняга дамоў эвакуявалі, пакуль бомбу абяшкоджвалі і ўзрывалі. Ізраільскія сілы бясьпекі знаходзяцца ў павышанай гатовасьці перад магчымымі новымі нападамі пасьля таго, як у нядзелю адбыўся самагубчы тэракт у заходняй частцы Ерусаліму. Тым часам, Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што Вашынгтон “працягвае працаваць” і зь Ізраілем, і з палестынцамі, каб вярнуцца да працэсу, што мае прывесьці да замірэньня і перамоваў.
XS
SM
MD
LG