ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Буш выказаў спадзяваньне, што ўвесь сьвет падтрымае яго ў змаганьні з краінамі-ізгоямі, бо іх зброя масавага зьнішчэньня можа быць скіраваная супраць любой краіны сьвету. Буш выступіў з гэтай заўвагай пасьля ўчорашняга звароту да амэрыканскага народу, дзе ён заявіў, што Іран, Ірак і Паўночная Карэя ўтвараюць «вось зла», даўшы зразумець, што супраць гэтых краінаў можа быць скіраваны наступны ўдар у барацьбе з тэрарызмам.