ЗАМБААНГА, ФІЛІПІНЫ. Амэрыканскія і філіпінскія войскі распачалі сумесныя вучэньні перад тым, як уступіць у змаганьне з мумульманскім экстрэмізмам на поўдні краіны. Вашынгтон заяўляе, што такім чынам ЗША пашыраюць вайну з тэрарызмам. Вучэньням, якія працягнуцца каля 6 месяцаў, папярэднічала сёньняшняя ўрачыстая цырымонія на ваеннай базе ў горадзе Замбаанга. Вучэньні, у якіх задзейнічаныя каля 650 амэрыканскіх падразьдзяленьняў, уключна са спэцыяльнымі сіламі, адбываюцца паблізу ад цьвярдыні мяцежнай групоўкі Абу Саяфа, якая, паводле Вашынгтону, зьвязаная з Усамам бін Лядэнам.