ГААГА. Сёньня адбудзецца паседжаньне апэляцыйнай палаты Міжнароднага трыбуналу ў Гаазе. У прысутнасьці Слабадана Мілошавіча судзьдзі маюць вырашыць, адно ці два судовых паседжаньні павінны адбыцца над былым прэзыдэнтам Югаславіі. Раней трыбунал прыняў рашэньне праводзіць два працэсы над Мілошавічам, якому прад’яўленыя тры абвінавачаньні ў ваенных злачынствах у Харватыі, Босьніі і Косаве ў 1990-х гадох. Але пракурор дамагаецца аб’яднаць абвінавачаньні ў адну справу, заяўляючы, што ягоная роля ў трох канфліктах была часткай “злачыннага экспэрымэнту” стварыць “Вялікую Сэрбію”.