БУХАРЭСТ. Прэм’ер-міністар Румыніі Адрыян Настасе заявіў, што румынскі ўрад ня мае намеру ўмешвацца ў моўную дыскусыю ў суседняй Малдове, дзе ўладная камуністычная партыя пастанавіла зрабіць вывучэньне расейскай мовы абавязкавым. Але апазыцыя лічыць, што гэта шлях да росту русыфікацыі Малдовы.