ВАТЫКАН. Папа Ян Павал Другі заклікаў адвакатаў рымска-каталіцкага веравызнаньня адмовіцца ад абароны у справах скасаваньня шлюбу. Ён сказаў, што разводы распаўсюджваюцца ў грамадзтве, нібы чума, таму адвакаты не павінны быць часткай зла. Гэты зварот ён зрабіў учора ў часе штогадовай сустрэчы з ватыканскімі юрыстамі.