Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:12 ]  Палестынскія ўлады лічаць, што цяперашняя пазыцыя ЗША можа быць ужытая Ізраілем супраць палястынцаў


АБУ-ДАБІ. Злучаныя Штаты скрытыкавалі кіраўніка Палястынскае аўтаноміі Ясіра Арафата за недастаткова рашучыя захады ў справе барацьбы з палястынскім тэрарызмам. Сёньня дарадніца прэзыдэнта ЗША ў справе нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райс заявіла, што Арафат не зрабіў усяго патрэбнага для зацугляньня экстрэмісцкіх груповак, якія арганізоўваюць тэрарыстычныя напады на ізраільцаў. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў расчараваньне дзеяньнямі Арафата. Прадстаўнік Палястынскае аўтаноміі Саэб Эракат назваў заявы кіраўніцтва ЗША непрыймальнымі. Паводле Эраката пазыцыя ЗША можа быць ужытая Ізраілем для апраўданьня сваіх дзеяньняў супраць палястынцаў. Учора ізраільскае войска абстраляла палястынскія аб’екты ў местах Газа і Тулькарм. Апэрацыя праведзеная ў адказ на тэракт у Ерусаліме, у выніку якога ў пятніцу былі параненыя 25 ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG