Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:37 ]  ЗША цьвердзяць, што з палоннымі на базе Гуантанама абыходзяцца гуманна


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што з палоннымі талібамі і тэрарыстамі “Аль-Кайда”, якія дастаўляюцца з Афганістану і ўтрымліваюцца на амэрыканскай ваеннай базе Гуантанама на Кубе, абыходзяцца гуманна. Ён дадаў, што паведмленьні пра дрэннае ўтрыманьне палонных хлусьлівыя. Арыштаваныя забясьпечаныя дахам нада галавой, накормленыя і маюць мэдычную дапамогу. Зь гледзішча Злучаных Штатаў яны зьяўляюцца не ваеннапалоннымі, а незаконнымі ваярамі, а таму не трапляюць пад Жэнэўскую канвэнцыю. Каардынатар міжнароднай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна заявіў, што ЗША павінны абыходзіцца са ста пяцьцюдзесяцьцю васьмю палонных у адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі. Прадстаўнік групы Міжнароднага Чырвонага Крыжу, якая наведала Гуантанама і размаўляла з затрыманымі, паведаміў, што групе быў забясьпечаны доступ да вязьняў.
XS
SM
MD
LG