ТОКІА. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл заявіў у Токіа, што прадстаўнікі КНР ніколі не падымалі пытаньня пра прылады падслухоўваньня (“жучкі”) нібыта знойдзеныя ў авіяляйнэры “Боінг-767”, зробленым у ЗША для кітайскага лідара Цзяна Цзэміня. Паўэл падкрэсьліў, што цягам некалькіх апошніх месяцаў гэтая праблема ніразу не ўздымалася ў ягоных размовах з прадстаўнікамі Кітаю. Дзярсакратар адмовіўся камэнтаваць паведамленьні пра знойдзеныя прылады ў заходняй прэсе.