Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:19 ]  ААН прапануе чачэнцам узяць у свае рукі бясьпеку ў краі


МАСКВА. Вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Руд Любэрс сёньня заклікаў чачэнцаў узяць адказнасьць за самых сябе і зрабіць свой край больш бясьпечнай тэрыторыяй. Любэрс сказаў, што калі б расейцы скарацілі колькасьць фэдэральных сілаў у рэгіёне і пакінулі б справу бясьпекі чачэнскай міліцыі, дзясяткі тысячаў уцекачоў маглі б вярнуцца дадому. Расейскія афіцыйныя асобы цьвердзяць, што іх войска мусіць заставацца ў рэгіёне, пакуль не адшукае і не затрымае удзельнікаў чачэнскіх вайсковых фармаваньняў.
XS
SM
MD
LG