Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:24 ]  Сёньня -- другі дзень візыту прэзыдэнта Расеі ў Польшчу


ВАРШАВА. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін у другі дзень афіцыйнага візыту ў Польшчу сустрэнецца з прэм”ер-міністрам Лешкам Мілерам і польскімі бізнэсоўцамі. Пасьля перамоваў учора на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі прэзыдэнты Расеі і Польшчы Ўладзімер Пуцін і Аляксандар Квасьнеўскі падкрэсьлілі зацікаўленасьць сваіх краінаў у наладжваньні сяброўскіх, карысных для абодвух бакоў, адносінаў. Пуцін заявіў, што Польшча – сябра НАТА і кандыдат у Эўразьвяз – зьяўляецца роўнапраўным партнэрам Расеі. Квасьнеўскі са свайго боку заявіў, што Польшча зацікаўленая ў як мага больш цесных адносінах з Расеяй. Пуцін – першы з расейскіх лідэраў за апошнія восем гадоў, хто нанёс візыт у Польшчу.
XS
SM
MD
LG