Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:19 ]  Колін Паўэл наведае Афганістан. ЗША размарозілі 220 мільёнаў афганскіх актываў


КАБУЛ. Паводле дзяржаўнага дэпартаманту Злучаных Штатаў, заўтра дзяржаўны сакратар Колін Паўэл наведае Афганістан, каб правесьці перамовы з часовым урадам краіны. Афганскі візыт будзе прысьвечаны пытаньням стабілізацыі ў краіне і эканамічнай дапамогі. Паведамляецца, што Злучаныя Штаты размарозілі 220 мільёнаў даляраў афганскіх актываў. Сярод іншых афганскіх падзеяў: – часовы ўрад Хаміда Карзая абвесьціў забарону на вырошчваньне опійнага маку; – кабульскі аэрапорт ізноў адчынены для міжнародных рэйсаў; – абвешчаныя пляны на аб’яднаньне узброеных сілаў краіны; – міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд сказаў, што вайскоўцы знайшлі ў Афганістане падазроныя каністры, якія могуць утрымліваць кампанэнты для стварэньня хімічнае зброі, але дадаў, што канчатковае слова застаецца за экспэртамі.
XS
SM
MD
LG