ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі ўрад пакуль не упэўнены ў рэальнасьці арышту аднаго зь лідараў палестныскіх экстрэмістаў. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар ізраільскага міністэрства замежных справаў Ары Мэкель.
“Пакуль што так званым арыштам лідара Арганізацыі Вызваленьня Палестыны ў месьце Рамалах, палестынцы, як і ў папярэднія месяцы, паказваюць, што падобныя арышты ёсьць ня што іншае як таптаньне на месцы. Гэтыя арышты несур’ёзныя і трэба зрабіць значна болей, чым выпусьціць прэс-рэліз з запэўненьнем нас, ці каго-небудзь іншага ў сьвеце, што гэты тэрарыст сапраўды арыштаваны”. Раней палестынскія ўлады паведамлялі пра арышт лідара “Народнага фронту за вызваленьне Палестыны” Ахмэда Саадата, якога Ізраіль абвінавачвае ў забойстве ізраільскага міністра турызму Рэхавама Заэві і патрабуе ягонай выдачы. Між тым, з асобнымі заявамі адносна працягу ўзброенай барацьбы з Ізраілем выступілі таксама лідары Іслямскага Джыхаду і Хамасу.