Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:19 ]  Квасьнеўскі і Пуцін правялі ў Варшаве прэсавую канфэрэнцыю


ВАРШАВА. У часе выступу на прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве прэзыдэнты Расеі і Польшчы Владзімір Пуцін і Аляксандар Квасьнеўскі падкрэсьлілі зацікаўленасьць сваіх краінаў у наладжваньні сяброўскіх, карысных для абодвух бакоў, адносінаў. Пуцін заявіў, што Польшча – сябра НАТА і кандыдат у Эўразьвяз – зьяўляецца роўнапраўным партнэрам Расеі. Кваснеўскі са свайго боку заявіў, што Польшча зацікаўленая ў як мага больш цесных адносінах з Расеяй. На сёньня Польшча мае амаль трохмільярдны дэфіцыт у гандлевым абарачэньні з Расеяй, які пераважна зьвязаны з расейскімі пастаўкамі газу і нафты. Абодвы прэзыдэнты пагадзіліся на супольную працу у мэтах зьніжэньня гэтыага дэфіцыту.
XS
SM
MD
LG