Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:46 ]  Прэзыдэнт Францыі папярэдзіў расейскага прэзыдэнта пра неабходнасьць вырашэньня праблемы Чачні палітычным шляхам


ПАРЫЖ. Завершыўся візыт прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна ў Францыю. Выступаючы пасьля перамоваў на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі, прэзыдэнт Францыі Жак Шырак сказаў, што папярэдзіў Пуціна пра неабходнасьць вырашыць праблему Чачні шляхам палітычных перамоваў, бо чачэнскі канфлікт нельга разглядаць толькі як праблему тэрарызму. Пуцін у сваю чаргу заявіў, што ваенная кампанія Расеі ў Чачні апраўданая і ўсклаў адказнасьць за тэракты ў Маскве ў 1999 годзе на чачэнскіх незалежнікаў. Расейскі прэзыдэнт таксама заявіў пра сваю гатовасьць разгледзець пытаньне пра памілаваньне ваеннага журналіста Грыгорыя Паско. Паводле Пуціна, наўрад ці дакумэнты, перададзеныя Паско японскай прэсе (за што журналіст па абвінавачаньні ў дзяржаўнай здрадзе і быў зьняволены на чатыры гады), зараз уяўляюць дзяржаўны інтарэс. Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” наладзіла ў Парыжы дэманстрацыю з патрабаваньнем тэрміновага вызваленьня Пасько. Сёньня прэзыдэнт Расеі распачынае афіцыйны візыт у Польшчу.
XS
SM
MD
LG