ВЕНА. Міністар замежных справаў Чэхіі Ян Каван заявіў, што міжнароднай рэпутацыі Аўстрыі будзе нанесеная шкода, калі ў падпісаньні пэтыцыі супраць атамнай электрастанцыі ў Тэмэліне возьме ўдзел вялікая колькасьць аўстрыйцаў. Каван сказаў у інтэрвію аўстрыйскаму тыднёвіку «Профіль», што Аўстрыя ня можа прымусіць Чэхію зьмяніць сваю пастанову аб адкрыцьці станцыі. Падпісаньне пэтыцыі арганізавала праварадыкальная Партыя Свабоды. У ёй патрабуецца, каб Аўстрыя блякавала прыняцьце Чэхіі ў Эўразьвяз, калі Чэхія не зачыніць станцыю ў Тэмэліне.