97 працэнтаў усіх грашовых аўтаматаў былі цалкам пераведзеныя на выдачу наяўных грошай у эўра. 75 працэнтаў усіх трансакцыяў было праведзена ў эўра ў Нідэрляндах. Узроўню 50 працэнтаў учора дасягнулі Нямеччына, Грэцыя і Люксэмбург. Тым часам у шмат якіх крамах краінаў эўразоны нестае банкнотаў і манэт дробных наміналаў.