Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:25 ]  Іран цьвердзіць, што не дае прытулак тэрарыстам з «Аль-Каіды»


ВАШЫНГТОН. Іранскае Міністэрства замежных справаў абвергла падозраньні, што Іран, магчыма, дае прытулак тэрарыстам з групоўкі «Аль-Каіда» або спрабуе дэстабілізаваць дзейнасьць новага пераходнага ўраду Афганістану. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш папярэдзіў Іран супраць любых спробаў перашкодзіць вайне з тэрарызмам. Паводле Буша, у адказ на любыя дзеяньні Ірану з мэтай дэстабілізаваць становішча ў Афганістане будуць ужытыя найперш дыпляматычныя захады. Прадстаўнік іранскага міністэрства замежных справаў Хамід-Рэза Асэфі абвергнуў меркаваньні, што Іран перашкаджае працы афганскага ўраду або дае прытулак тэрарыстам з «Аль-Каіды». Разам з тым ён заявіў, што прысутнасьць у Афганістане замежных сілаў спрыяе нестабільнасьці ў краіне.
XS
SM
MD
LG