Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:59 ]  У Кабуле афганскім салдатам загадана цягам некалькіх гадзінаў вярнуцца ў казармы ў наваколлях гораду


КАБУЛ. У Кабуле афганскім салдатам загадана цягам некалькіх гадзінаў вярнуцца ў казармы ў наваколлях гораду. Аднак, паводле распараджэньня міністра ўнутраных справаў Афганістану Юніса Хануні, вуліцы гораду будуць патрулявацца вайскоўцамі міжнародных міратворчых сілаў сумесна з афганскай паліцыяй. Падрыхтаваны ўказ аб увядзеньні спэцыяльных дазволаў насіць зброю ў горадзе. Тры былых міністры, якія ачольвалі за талібамі абароннае і юрыдычнае вэдамствы, а таксама вэдамства ў справах прмысловасьці, могуць даць каштоўную інфармацыю пра месцазнаходжаньне Ўсамы бін Лядэна і мулы Амара., -- лічыць Пэнтагон. Міністры знаходзяцца пад хатнім арыштам. Прадстаўнікі новых уладаў заяўляюць, што пад суд пойдзе толькі лідэр талібаў мула Амар, а міністрам абяцаная свабода, -- іх не перададуць Злучаным Штатам. Амэрыканскія падразьдзяленьні захапілі 14 баявікоў “Аль Кайды”, у тым ліку – двух камандзераў. Цяпер колькасьць палонных склала 360 чалавек.
XS
SM
MD
LG