Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:18 ]  Адбыўся напад на індыйскую вайсковую базу ў кашміры


ШРЫНАГАР (ІНДЫЯ). У выніку нападу на індыйскую вайсковую базу ў Кашміры сёньня загінуў адзін індыйскі вайсковец і двое невядомых нападнікаў. Індыйскае камандаваньне ўсклала адказнасьць за напад на ісьлямісцкую групу «Лашкар-э-Тайба», якая базуецца ў Пакістане. Прадстаўнік гэтай групы ў Ісьлямабадзе Абдула Саяф завіў, што група не пацьвярджае і не абвяргае свайго ўдзелу ў нападзе. Ён зазначыў, што напад быў не тэрарыстычным актам, а ваеннай апэрацыяй на тэрыторыі займанага Індыяй Кашміру. Пасьля сьнежаньскага тэрарыстычнага нападу на індыйскі парлямэнт паміж Індыяй і Пакістанам захоўваецца напружаньне.
XS
SM
MD
LG