Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:14 ]  Прэм’ер-міністар Эстоніі Март Лаар афіцыйна выйшаў у адстаўку


ТАЛІН. Сёньня прэм’ер-міністар Эстоніі Март Лаар афіцыйна выйшаў у адстаўку. Лаар абвясьціў пра адстаўку яшчэ перад Калядамі, спаслаўшыся на непаразуменьні ў рамках правацэнтрысцкай урадавай коаліцыі. Сьледам за прэм’ерам аўтаматычна выйшаў у адстаўку ўвесь склад ягонага кабінэту. Прэзыдэнт Арнольд Руйтэль на працягу двух тыдняў мае цяпер прызначыць новага прэм’ера. Лаар выступаў як гарачы прыхільнік рынкавых рэформаў і інтэграцыі Эстоніі ў Эўразьвяз і НАТО.
XS
SM
MD
LG