Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:11 ]  Лідэры сямі краінаў Паўдзённай Азіі выступілі за супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам


КАТМАНДУ. Лідэры сямі краінаў Паўдзённай Азіі выступілі за супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам. У выніковай дэклярацыі, што была ўхваленая ў апошні дзень працы саміту Асацыяцыі рэгіянальнага супрацоўніцтва краінаў Паўдзённай Азіі, выказваецца гатовасьць выяўляць крыніцы і не дапушчаць фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці. Лідэры паўдзённаазіяціх краінаў пацьвердзілі таксама сваю прыхільнасьць да Рэгіянальнай канвэнцыі ў барацьбе з тэрарызмам. Канвэнцыя, ухваленая ў 1987 годзе, абвесьціла, што тэрарызам зьяўляецца пагрозай бясьпецы, стабільнасьці і разьвіцьцю ў рэгіёне. У Асацыяцыю ўваходзяць Банлядэш, Бутан, Індыя, Мальдывы, Нэпал, Пакістан і Шры-Лянка.
XS
SM
MD
LG