Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:45 ]  Большая частка тэрыторыі Ўсходняй і Паўдзённа-Ўсходняй Эўропы паралізаваная моцнымі сьнегападамі


АТЭНЫ. Большая частка тэрыторыі Ўсходняй і Паўдзённа-Ўсходняй Эўропы сёньня была літаральна паралізаваная моцнымі сьнегападамі. У Стамбуле таўшчыня сьнежнага покрыва склала 30 сантымэтраў, у Атэнах сьнегапад выклікаў перабоі ў падачы электрычнасьці і бязладьдзе на вуліцах. У Баўгарыі каля сотні вёсак аказаліся адрэзаныя ад сьвету, у Румыніі быў спынены рух на некалькіх аўтастрадах. Каля 40 вёсак застаюцца ад Новага Году адрэзаныя ад сьвету ў Славаччыне. Мінулай ноччу ў некаторых раёнах Польшчы тэмпэратура ўпала да мінус 29 градусаў.
XS
SM
MD
LG