Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:50 ]  Новы ўрад Аргэнтыны гатовы пайсьці ў адстаўку


БУЭНАС АЙРЭС. Новы ўрад Аргэнтыны гатовы пайсьці ў адстаўку пасьля масавых акцыяў пратэсту, якія чарговым разам адбыліся ў краіне. Як паведамляе прэсавы сакратар ураду, усе міністры напісалі заявы пра адстаўку выканальніку абавязкаў прэзыдэнта Адольфу Радрыгесу Саа. Пакуль што Саа не прыняў рашэньня. Ён толькі заклікаў народ захоўваць спакой. Хваляваньні былі выкліканыя лімітамі на атрыманьне грошай з прыватных банкаўскіх рахункаў. У сутычках паліцыі зь некалькімі тысячамі дэманстрантаў больш за трыццаць чалавек былі параненыя, у тым ліку і паліцыянты. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у тэлефанічнай размове з часовым прэзыдэнтам Саа прапанаваў Аргэнтыне тэхнічную дапамогу ў распрацоўцы плянаў пераадоленьня жорсткага эканамічнага крызысу. Але для гэтага новае кіраўніцтва Аргэнтыны павінна выпрацаваць дакладную падатковую і грашовую палітыку.
XS
SM
MD
LG