ТАШКЕНТ. Прэзыдэнты Ўзбэкістану, Таджыкістану, Казахстану і Кыргызстану сёньня працягваюць сваю сустрэчу ў Ташкенце.
Чакаецца, што лідэры сярэдняазіяцкіх краінаў засяродзяць увагу на рэгіянальнай бясьпецы і праблемах супрацоўніцтва, уключна з сытуацыяй у Афганістане. Усе чатыры дзяржавы прапанавалі ЗША выкарыстоўваць іх ваенныя базы дзеля вядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі.
Учора на перамовах паміж сабой прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў і прэзыдэнт Таджыкістану Імамалі Рахмонаў абмеркавалі магчымыя захады на выпадак, калі тэрарыстычныя групоўкі перакрочаць мяжу Афганістану і Таджыкістану і ўвойдуць на тэрыторыі сярэдняазіяцкіх краінаў.