МАСКВА. Савет Фэдэрацыі, вышэйшая палата расейскага парлямэнту, сёньня зацьвердзіла буджэт краіны на 2002 год. Упершыню ў постсавецкай гісторыі краіны – гэта бюджэт з пазытыўным балянсам. Выдаткі ў ім прадугледжваюцца на роўні 64 з паловаю мільярдаў даляраў, а прыбыткі -- больш за 70 мільярдаў.
Амаль палова паступленьняў у расейскі буджэт – гэта прыбыткі ад продажы нафты і газу. Аднак, віцэ-прэм’ер Расеі Аляксей Кудрын сьцьвярджае, што нават пры невысокіх цэнах на нафту Расея плянуе ў наступным годзе выплаціць да 14 мільярдаў даляраў у лік свайго зьнешняга доўгу, які цяпер складае 143 мільярды даляраў.