Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:38 ]  Ваенная авіяцыя ЗША аднавіла бамбаваньні ў Афганістане


КАБУЛ. Амэрыканскія афіцыйныя асобы паведамілі, што ваенная авіяцыя ЗША аднавіла бамбаваньні ў Афганістане. Бамбавальнікі Б-52 ськідваюць бомбы на пячоры і склады баявых запасаў у раёнах на поўнач ад Кандагару. Новыя ўдары маюць на мэце зьнішчыць апошніх баявікоў тэрарыстычнай сеткі “Аль Кайда” і, магчыма, яе кіраўніка Усаму бін Лядэна. На сёньняшні дзень не вядома, ці галоўны падазраваны ў нападзе на ЗША 11 верасьня бін Лядэн, мёртвы, ці жывы, ці ўцёк з Афганістану. Афіцыйныя асобы ЗША паведамляюць, што спэцпадразьдзяленьні рыхтуюцца да новых наземных апэрацыяў у паляваньні на бін Лядэна ў гарах Тора Бора на ўсходзе Афганістану. Зь іншых навінаў з Афганістану -- учора кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзаі прызначыў генэрала Дустума намесьнікам міністра абароны краіны. Карзаі лічыць гэтае прызначэньне першым крокам на шляху стварэньня нацыянальных узброеных сілаў.
XS
SM
MD
LG