МАСКВА. Паводле расейскага ўраду, дасягнутае паразуменьне Расеі са Злучанымі Штатамі ў справе новага рэжыму санкцыяў супраць Іраку.
Намесьнік міністра замежных справаў Расеі Сяргей Арджанікідзэ і намесьнік Дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Вольф пагадзіліся часткова размарозіць расейскія кантракты зь Іракам у памеры 860 мільёнаў даляраў.
Арджанікідзэ таксама заявіў, што Масква, як і раней, катэгарычна выступае супраць усялякіх ваенных дзеяньняў у дачыненьні да рэжыму Саддама Хусэйна.