Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:11 ]  Польскі ўрад пагадзіўся на 7-гадовы мараторый на свабодны рух рабочай сілы


БРУСЭЛЬ. Польшча сёньня зрабіла важны крок на шляху далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу. Польскі ўрад пагадзіўся на 7-гадовы мараторый на свабодны рух рабочай сілы з тых краінаў, якія неўзабаве далучацца да Эўразьвязу. Эўропа (галоўным чынам Нямеччына) такім чынам хоча абараніць сябе ад наплыву таннай рабочай сілы з усходу. Кіраўнік дэлегацыі Польшчы на перамовах з Эўразьвязам Ян Трушынскі заявіў, што польскаму ўраду нялёгка далося такое рашэньне.
XS
SM
MD
LG