ЛЁНДАН. Сёньня ў Лёндане адбываецца нарада ваенных экспэртаў з 17 краінаў, гатовых накіраваць сваё войска ў Афганістан у складзе міжнародных міратворчых сілаў. Сёньня ж міністар абароны Вялікай Брытаніі Джэфры Гун мусіць абвесьціць – колькі брытанскіх міратворцаў плянуецца разьмясьціць у Афганістане і якімі будуць іхныя паўнамоцтвы. Раней паведамлялася, што ў складзе міратворчага кантынгэнту ў Афганістане будзе паўтары тысячы брытанскіх вайскоўцаў. Іхны авнгврд – аддзел з дзьвюх сотняў можа прыехаць у Кабул ужо ў сыботу. У адпаведнасьці з дасягнутымі ў Боне дамовамі, у Афганістане мяркуецца разьмясьціць ад трох да пяці тысячаў міжнародных міратворцаў. Чакаецца, што Рада Бясьпекі ААН ужо заўтра можа ўхваліць адпаведную рэзалюцыю.