Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:12 ]  Пакістан адверг абвінавачаньні Індыі, што ён стаіць за тэрарыстычным нападам на індыйскі парлямэнт


ДЭЛІ. Пакістан сёньня адверг абвінавачаньні Індыі, што менавіта ён стаіць за тэрарыстычным нападам на індыйскі парлямэнт мінулым тыднем і абвінаваціў Індыю ва ўскладненьні міжнацыянальных адносінаў. Пакістанскае міністэрства замежных справаў выпусьціла заяву, у якой індыйскія абвінавачаньні названыя “падбухторніцкімі” і “правакацыйнымі”. Міністар замежных справаў Пакістану Абдул Сатар, выступаючы па дзяржаўнай тэлевізіі заявіў, што калі Індыя так лічыць, яна мусіць папрасіць незалежнай экспэртызы праз Раду Бясьпекі ААН. У Вашынгтоне адміністрацыя Буша заявіла, што Індыя мае права засьцерагчы сябе ад тэрарызму, але заклікала індыйскае кіраўніцтва дзейнічаць адказна і не ўскладняць сытуацыю. Падчас нападу на парлямэнт было забіта 12 чалавек, уключна з пяцьцю тэрарыстамі.
XS
SM
MD
LG