Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:48 ]  Пэнтагон заявіў, што антытэрарыстычная кампанія ў Афганістане яшчэ далёкая ад завяршэньня


ВАШЫНГТОН. Пэнтагон заявіў сёньня, што антытэрарыстычная кампанія ў Афганістане яшчэ далёкая ад завяршэньня, паколькі дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца галоўны падазраваны ў тэрарыстычных нападах на ЗША Усама бін Лядэн. Тым часам, сёньня працягваліся пошукі бін Лядэна ў пячорах горнага масіву Тора Бора. Прадстаўнік Пэнтагону Рычард Мак Гроў паведаміў, што амэрыканская авіяцыя працягвала сёньня бамбаваньне раёну Тора Бора ва ўсходнім Афганістане. Паводле прадстаўніка Міністэрства абароны ЗША, бамбаваньне канцэнтравалася на рухомых аб’ектах талібаў і баявікоў “Аль Кайды”, якія спрабуюць уцячы за мяжу. Каб не прапусьціць іх на сваю тэрыторыю, Пакістан накіраваў на дапамогу памежнікам дадатковыя гэлікоптэры.
XS
SM
MD
LG